01.09.2017 года першакласнікі наведалі школьную бібліятэку, яны пазнаёміліся з бібліятэчным фондам, убачылі шмат цікавых кніг.

1

02.09.2017 вучні 9-11 класаў адправіліся ў відэакруіз “Кніжная спадчына праз вякі…”

2

02.09.2017 года для вучняў 2-4 класаў было праведзена свята фразелагізмаў, прыказак і прымавак, дзе вучні актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах.

3

Для вучняў 5-8 классаў 04.09 2017 года была праведзена гадзіна творчасці “А як бы я ўпрыгожыў пачатковую літару старажытнай кнігі”

3

07.09.2017 вучнямі 1-4 класаў была падрыхтаванна выстаўка малюнкаў “Новыя ілюстрацыі да старых любімых кніг”.

4

08.09.2017 года ў 1-2 класах прашла хвілінка чытання, дзе вучні чыталі любімыя казкі на беларускай мове.

5

08.09.2017 года на тыдні беларускага пісьменства і друку для вучняў 5-11 класаў была праведзена акцыя “Дыктант на роднай мове”. Кожнаму классу быў прапанаваны дыктант на беларускай мове адпаведна яго ўзросту і ўзроўню ведаў.

6

Для вучняў 4-х класаў у рамках тыдня беларускага пісьменства была праведзена віктарына “Моўныя скарбы”, дзе вучні  паказалі свае пазнанні ў роднай мове.

7