Шымук Віктар – беларускі пісьменьнік і перакладчык.

Нарадзіўся 02.04.1933 г. у вёсцы Змяёўцы Дзятлаўскага раёна Гарадзенскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Пасля заканчэння васьмі класаў працаваў адказным сакратаром раённай газеты «За новую вёску» (1949-1951). Адначасова вучыўся ў дзятлаўскай вячэрняй сярэдняй школе. У 1951 г. паступіў на аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (скончыў завочна ў 1957). Адначасова працаваў у рэдакцыі газеты «Калгасная праўда», потым – літсупрацоўнікам рэдакцыі газеты «Звязда» (1967-1971), адказным сакратаром штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва» (1974-1977). З 1977 г. – намеснік галоўнага рэдактара Галоўнай рэдакцы ілітаратурна-драматычнага вяшчання на Беларускім радыё. Член СП СССР з 1964 г.

Літаратурную працу пачаў у 1949 г. Для дзяцей напісаў паэму «Каля Броннай гары» (1960), зборнікі вершаў «Мы вясне дапамагалі» (1962), «Дочкі сіняга Немана» (1964), «Марылі пра шчасце хлапчукі» (паэмы, 1981). Аўтар зборнікаў вершаў «Свіцязянскія хвалі» (1968), «Світанне» (1972), «Святло красавіцкіх бяроз» (1983), «Спелы жнівень» (1990), сатырычных вершаў «Ад хаты да хаты» (1983).

Выдаў кніг інарысаў «Добрай раніцы, поле» (1964), «Сын каваля» (1970), «Коля Гойшык» (1971), «Леў Даватар» (1973), «Пасля працы рупнай» (1974), «Дыханнем ліпеньскім сагрэтыя» (з Л.Смілавіцкім, 1971), «Рэха Аўроры» (1979) і зборнік апавяданняў «Помняць пушчы і паляны» (1969).

На шэраг вершаў напісаны песні.

Займаўся перакладамі з балгарскай, латышскай, малдаўскай, армянскай, рускай, украінскай і іншых моў. Пісаў крытычныя матэрыялы пра творчасць беларускіх пісьменнікаў і паэтаў.