Выпускніца сярэдняй школы №1 г. Дзятлава 1995 г.

За выдатную вучобу ўзнагароджана залатым медалём.

Настаўнік года – 2011

Скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Філолаг-лінгвіст, выкладнік англійскай, французскай, беларускай мовы і літаратуры», мае ступень бакалаўра педагагічных навук.

Сямейная педагагічная дынастыя налічвае 14 педагогаў. Асаблівую ўвагу надае інфармацыйным тэхналогіям. Аўтарскі мультымедыйны дапаможнік «Медыятэка педагагічнага досведу» адзначаны дыпломам конкурсу «Лепшыя настаўнікі Расіі». Інтэрактыўны дапаможнік да падручніка «Англійская мова 7 клас» адзначаны дыпломам першай ступені ў рамках раённага конкурсу «Камп’ютар. Адукацыя. Інтэрнэт».

Член Беларускай асацыяцыі выкладчыкаў англійскай мовы, дэлегат III Усебеларускага сходу, пераможца абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года 2010» у намінацыі «За вернасць і адданасць прафесіі».