Адным з самых жахлівых бакоў фашысцкага акупацыйнага рэжыму было знішчэнне асоб яўрэйскай нацыянальнасці.

Па указанню Гітлера фашысцкія верхаводы летам 1941 года пачалі распрацоўваць план “канчатковага вырашэння яўрэйскага пытання”. Гэта “канчатковае вырашэнне” азначала знішчэнне ўсіх яўрэяў… Было забіта 6 мільёнаў людзей гэтай нацыянальнасці, што складала 1/3 частку яўрэяў усяго свету. Звярвная палітыка фашыстаў праводзілася паўсюдна, і Дзятлаўшчына не стала выключэннем. Усіх яўрэяў зганялі ў гета. Тэрыторыя абносілася колючям дротам, ахоўвалася гітлераўскімі салдатамі і паліцыяй. Згодна распараджэнню нямецкіх акупацыйных улад яўрэям забаранялася самавольна пакідаць гета, мяняць месца жыхарства і кватэры ў гета, карыстацца тратуарамі, грамадскім транспартам, паркамі і грамадскімі ўстановамі, наведваць школы.

Для яўрэяў уводзілася абавязковае нашэнне апазнавальных знакаў – акруглыя латы і шасціканечныя зоркі жоўтага колеру, нарукаўныя павязкі з шасціканечнымі зоркамі. Амаль да ліквідацыі гета яўрэі павінны былі прымусова выконваць работу для акупантаў, пры якой многія з іх паміралі з-за нечалавечых умоў жыцця і працы.

У розных кутках Дзятлаўскага раёна фашысты пакінулі сляды сваіх жудасных злачынстваў ў дачыненні да яўрэйскага народа.

Так, на паўдневай ускраіне Дзятлава, на яўрэйскіх могілках, знаходзяцца тры масавыя пахаванні, кожнае па 1000 чалавек. Гэта магілы яўрэйскіх насельнікаў колішняга мястэчка.

 

На супрацьлеглым баку Дзятлава – яшчэ адана магіла.

У красавіку 1942 года тут растраляны і закапаны 2800 чалавек. У 1945 года на магіле пастаўлены абеліск.

 

З амаль 9-тысячнага на пачатку вайны жыхарства Дзятлава у канцы яе засталося менш 2-х тысяч чалавек.

            Магіла ахвяр фашызму знаходзіцца каля гарадскога пасёлка Казлоўшчына. Там на помніку выбіта лічба “2500”.

            Такія ж масавыя пахаванні яўрэйскага насельніцтва ёсць каля вёскі Коцькі, куды на недалёкай чыгунцы фашысты звозілі і там растрэльвалі жыхароў Дварца, Івянца, Рубяжэвіч, Дзераўной, Налібок, Волмы, Каменя,Любчы, Моўчадзі,Карэліч, Дзятлава і іншых паселішчаў Беларусі. Больш 10 000 чалавек знайшлі там сваё вечнае супакаенне.

Усяго на дзятлаўскай зямлі пахаваны каля 20 000 чалавек.

            Тыя хто цудам засталіся жывыя, не забываюць сваіх супляменнікаў. Амаль штогод 6 жніўня з Ізраіля прыязджаюць колішнія дзятлаўскія яўрэі, іх нашчадкі, каб памаліцца на магілах, ахвяраваць, успомніць.

           

Цяпер толькі старыя яўрэйскія могілкі і брацкія магілы напамінаюць нам аб тым, што некалі 90 працэнтаў жыхароў нашага раёна былі яўрэямі.

            Існуе меркасванне, што немцы забівалі яўрэяў таму, што Ісус калісьці выбраў іх і прыйшоў у Іерусалім. Немцы ж лічылі сябе выбранай нацыяй, таму на іх думку, была неапраўданай прыхільнасць Іісуса да іншай кпаіны і іншага народа. Магчама, гэтае меркаванне мае рацыю, бо ніхто не хоча усведамляць, што ёсць разумнейшы і больш варты народ, чым твой.