У 2014 годзе наша краіна адзначыла 70-годдзе вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а ў наступным адсвяткуе 70-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. У сувязі з гэтым ў мінулым навучальным годзе па ініцыятыве каманды Прэзідэнта ў нашай школе быў распрацаваны праект «Памяці герояў будзем годныя». У рамках рэалізацыі гэтага праекта вучні ўстановы прынялі ўдзел у радзе мерапрыемстваў: акцыях “Нам даверана памяць”, “Ганарымся і памятаем”, працоўных аперацыях і рэйдах па добраўпарадкаванню помнікаў, магіл салдат і мірных жыхароў, загінуўшых у час Вялікай Айчыннай вайны. Нашы школьнікі з’ездзілі на экскурсіі ў Мінск, Брэст, Гродна, Ліду, наведалі каля 20 помнікаў, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне, якія размешчаны на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна, прынялі ўдзел у краязнаўчых экспедыцыях, паходах па месцах баявой славы.
Анкетаванне вучняў школы ў канцы мінулага навучальнага года паказала, што рабятам цікава вывучаць гісторыю нашага краю, ваенныя падзеі, знаёміцца з землякамі-героямі Вялікай Айчыннай вайны, сустракацца з ветэранамі вайны і працы і дапамагаць ім.
Мы добра разумеем, што без мінулага няма будучага. Якое будучае чакае нашу краіну, залежыць ад нас, маладых. Нам выбіраць, якім шляхам
ісці. А каб наша будучае стала станоўчай рэальнасцю, мы павінны ўвабраць у сябе ўсё самае лепшае, што ёсць у нашага беларускага народа: чуласць, талерантнасць, працавітасць.
Мы не маем ніякага маральнага права забыць сваю гісторыю, забыць тых, хто аддаў сваё жыццё за мір на нашай планеце. Мы павінны рабіць усё, каб памяць пра Вялікую Айчынную вайну захавалася ў тых, хто прыйдзе за намі.
Таму мы распрацавалі і зрабілі відэазапіс экскурсіі “Ад помніка да помніка”, у час якой раскажам пра асобныя падзеі, якія адбываліся на Дзятлаўшчыне ў час Вялікай Айчыннай вайны і пра людзей, памяць пра якіх жыве ў сэрцах жыхароў нашага невялікага гарадка, бо менавіта яны наблізілі Вялікую Перамогу.