Государственное учреждение образования
"Средняя школа №1 г. Дятлово"

Новости и события

Дэпутацкія клопаты. “Лясы – гэта чыстае паветра і багацце краіны”

Дэпутацкія клопаты. “Лясы – гэта чыстае паветра і багацце краіны”

На Дзятлаўшчыне ў рэспубліканскую акцыю “Дай лесу новае жыццё!” уключыліся народныя абраннікі нашага раёна, якія з’яўляюцца дэпутатамі Гродзенскага абласнога, Дзятлаўскага раённага, уcіх сельскіх Саветаў дэпутатаў, да іх далучыліся і члены вучнёўскай палаты моладзевага парламента пры раённым Савеце дэпутатаў на чале з каардынатарам Ірынай Мішчанка.

Да справы працоўны дэсант прыступіў у 207-м квадраце Казлоўшчынскага лясніцтва. Дзятлаўскага лясгаса Канстанцін Дзісько правёў для дэпутатаў і моладзевага парламенту кароткі інструктаж, пасля якога ўсе актыўна ўключыліся ў работу.

– Сёння мы працуем вялікай камандай, – адзначыў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі. – На дзялянцы шчыруюць дэпутаты абласнога, раённага, усіх сельскіх Саветаў дэпутатаў, інспектары, кіраўнікі спраў, моладзевы парламент – усяго 26 чалавек. Падобныя працоўныя акцыі ладзім не першы раз, у тым ліку з удзелам моладзі. Гэта выдатная магчымасць рабіць добрыя справы разам. Мінуць некалькі дзясяткаў гадоў, і ў прыгожы моцны бор будуць прыходзіць нашы дзеці, унукі, праўнукі. Гэта разумеюць і маладыя людзі, якія праз такія мерапрыемствы прывучаюцца да працы, клопату аб прыродзе і сваёй краіне. Да таго ж папрацаваць на свежым паветры ў добрым настроі заўсёды цудоўна, тым больш што і надвор’е спрыяе.

01

04

З гэтай думкай згодны дэпутаты моладзевага парламента пры раённым Савеце дэпутатаў Дар’я Бурдун і Мілена Кавальчук:

04

- Удзел у такой шырокамаштабнай акцыі мы з сябрамі прымаем упершыню. Дапамагчы прыродзе вельмі важна, бо шмат дрэўцаў загінула, хочацца, каб на іх месцы раслі новыя. У скарбонцы добрых спраў моладзевага парламента дапамога дзецям у падрыхтоўцы да школы, наведванне дзіцячага аддзялення бальніцы з забаўляльнымі праграмамі, працоўныя рэйды для пажылога насельніцтва і многія іншыя. Гэта дае нам зарад станоўчых эмоцый, пазітыву, натхняе на новыя дасягненні. Мяркуем, што і пасля заканчэння школы паспяхова прадоўжым актыўную грамадскую работу.

02

03

Sertifikat2020 2025

 

Licens

Maps marshrut1