21 лютага мы, беларусы, адзначылі Міжнародны дзень роднай мовы. Гэта цудоўная нагода, каб успомніць, якая багатая і прыгажая наша беларуская мова, якая цікавая яе гісторыя развіцця.
Настаўнікі і вучні пачатковых класаў не маглі застацца па-за ўдзелам святкавання гэтай даты. Увесь тыдзень праходзілі мерапрыемствы, прысвечаныя гэтаму святу: выпуск у класах інфармацыйных бюлетэняў “Дзень роднай мовы”, наведванне ў школьнай бібліятэцы кніжнай выставы “З любоўю да роднага слова”, конкурс малюнкаў па творах беларускіх пісьменнікаў, інтэрв’ю “Самае цікавае слова на беларускай мове” , інфармацыйная гадзіна “Славутыя сыны сваёй зямлі”, конкурс чытальнікаў вершаў на беларускай мове , экскурсія на роднай мове ў школьным музеі “Жыццё і побыт беларусаў”.
Дзень роднай мовы 21 лютага пачаўся з акцыі “Гавары са мной па-беларуску”. На ўроках беларускай мовы і літратуры прайшлі хвілінкі інфармацыі “21 лютага - Дзень роднай мовы”, у час якіх навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй гэтага дня. Вучні 4-ых класаў напісалі дыктант на роднай мове. А трэцякласнікі падвялі вынікі напісанага дыктанта.
Дыпломамі 1-ай ступені на конкурсе чытальнікаў вершаў адзначаны Шулейка Мілана (3 “А”), Жукель Уладзіслаў (3 “Б”), Станкевіч Мілана (4 “А”), Грыцук Уладзіслава (4 “Б”). Выдатныя рэзультаты на дыктанце на роднай мове паказалі Татарчык Мікіта, Грынцэвіч Ганна, Грыцук Уладзіслава з 4 “Б” класа, Станкевіч Мілана з 4 “А” класа. Выставы малюнкаў да твораў беларускіх аўтараў упрыгожваюць класныя кабінеты. Настаўнікі пачатковых класаў адзначылі высокія рэзультаты сваіх вучняў адзнакамі па беларускай мове і літаратуры.
Давайце ганарыцца нашай мовай, размаўляць на ёй, чытаць беларускую літаратуру і падтрымліваць беларускую культуру! Няхай кожны дзень будзе для нас днём роднай мовы! Беларуская мова – гэта душа народа, гэта тое, што нас яднае і робіць нас унікальнымі.