Нам даверана памяць. У Мядзвінавічах з’явілася “Чырвоная Зорка Героя”.
Праект “Чырвоная зорка героя” аб’яднаў абласную арганізацыю РГА “Белая Русь”, галоўнае ўпраўленне адукацыі аблвыканкама, школы і гімназіі вобласці, людзей, нераўнадушных да подзвігу герояў Вялікай Айчыннай вайны. Яго сімвал увекавечвае памяць абаронцаў Радзімы і ахвяраў ваеннага ліхалецця. Майстрамі ААТ “Шклозавод “Нёман” выраблены і перададзены ў раёны Гродзеншчыны 80 такіх крыштальных зорак.
Праект уключае не толькі іх устаноўку, але і догляд воінскіх пахаванняў, мерапрыемствы па пошуку магіл ветэранаў, зборы іх біяграфічных звестак і ў цэлым з’яўляецца часткай маштабнага пошукава-даследчага праекта школьнікаў “Ад вытокаў да будучыні”.
Дэлегацыя дзятлаўчан на чале з намеснікам старшыні райвыканкама, старшынёй раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Вадзімам Бяляткам гэтай вясной прымала ўдзел у адкрыцці праекта. Цяпер пад кіраўніцтвам Вадзіма Аляксандравіча на Дзятлаўшчыне прадаўжаецца ўстаноўка знакаў-сімвалаў “Чырвоная Зорка Героя”.
На могілках у Мядзвінавічах 16 верасня ў прысутнасці школьнікаў, актывістаў грамадскіх аб’яднанняў, прадстаўнікоў працоўных калектываў крыштальная зорка ўстаноўлена на помніку ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, жыхара вёскі Сверплевічы Пятра Сербіна.
Подробнее на сайте районной газеты "ПЕРАМОГА" http://diatlovonews.by