21 лютага мы, беларусы, адзначылі Міжнародны дзень роднай мовы. Гэта цудоўная нагода, каб успомніць, якая багатая і прыгажая наша беларуская мова, якая цікавая яе гісторыя развіцця.
Настаўнікі і вучні пачатковых класаў не маглі застацца па-за ўдзелам святкавання гэтай даты. Увесь тыдзень праходзілі мерапрыемствы, прысвечаныя гэтаму святу: выпуск у класах інфармацыйных бюлетэняў “Дзень роднай мовы”, наведванне ў школьнай бібліятэцы кніжнай выставы “З любоўю да роднага слова”, конкурс малюнкаў па творах беларускіх пісьменнікаў, інтэрв’ю “Самае цікавае слова на беларускай мове” , інфармацыйная гадзіна “Славутыя сыны сваёй зямлі”, конкурс чытальнікаў вершаў на беларускай мове , экскурсія на роднай мове ў школьным музеі “Жыццё і побыт беларусаў”.