Калядныя чытанні былі прымеркаваны да юбілейнай даты і праходзіў пад назвай “80-годдзе Вялікай Перамогі: памяць і духоўны вопыт пакаленняў”.
Пачатак мерапрыемству паклала сустрэча ў сярэдняй школе № 1 горада Дзятлава. Яна сабрала каля двухсот чалавек – прадстаўнікоў духавенства, улады, супрацоўнікаў сродкаў масавай інфармацыі, работнікаў адукацыі, сацыяльнай сферы, іншых прафесій, навучэнцкую і працоўную моладзь, валанцёраў Таварыства Чырвонага Крыжа, сёстраў праваслаўных сястрынстваў.